У Менску неўзабаве з'явяцца зоны: улады плануюць падзяліць горад на тры абшары з рознымі тарыфамі платнай паркоўкі. Аўтамабілістам прапануюць абанементы, аднак, як высветліў «Белсат», падпіска не гарантуе месца, а менчукам, якія жывуць побач з платнымі паркоўкамі, зніжак не прадугледзелі.