Пазіцыя ні Расеі, ні Украіны адносна Данецкай і Луганскай вобласцяў не змянілася. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі. Ён таксама раскрытыкаваў Будапэшт як месца для перамоваў паміж Доналдам Трампам і Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе «Інтерфакс-Україна».