Naviny

Бульба завінаваціўся $ 23 тысячы за памяшканне, адкуль выселілі хаб «Робім разам»

img
Сяргей Бульба прамаўляе ў хабе «Робім разам» у памяшканні на плошчы Канстытуцыі. Варшава, Польшча. 26 лютага 2024 года. Фота: byrobimrazam / Facebook

Ва ўправе варшаўскага раёну Сьрудмесьце паведамілі «Белсату», што хаб «Робім разам», які выселілі з памяшкання ў цэнтры польскай сталіцы за запазычанасць, мусіць выплаціць 85 221 злоты (у пераліку – крыху больш за $ 23 тысячы). Кіраўнік ініцыятывы Сяргей Бульба раскрыў «Белсату», дзе возьме грошы, каб расплаціцца.