Грыбы амаль скончыліся: зялёнак ужо не знайсці, а баравікі сыходзяць проста з-пад носа – прадаўцы кажуць, іх таксама засталося на тры дні. Таму, калі вы яшчэ не засушылі грыбоў на зіму ці ўвогуле сёлета пакуль не пакаштавалі іх, акурат час схадзіць на мясцовы рынак.