Gistoryi

Самы жорсткі разгон мірнага мітынгу ў гісторыі Беларусі: 120 гадоў Курлоўскаму расстрэлу

Менчукі ў дзень Курлоўскага расстрэлу 18 (31) кастрычніка 1905 года.
Менчукі ў дзень Курлоўскага расстрэлу 18 (31) кастрычніка 1905 года. Крыніца: Wikimdia Commons

Прыблізна 100 забітых і 300 параненых – такія наступствы самага жорсткага разгону мірнага мітынгу на тэрыторыі Беларусі. У гісторыі ён вядомы як Курлоўскі расстрэл, які адбыўся 18 кастрычніка 1905 года (паводле новага стылю – 31 кастрычніка).