«Белсат» пабываў на рэпетыцыі спектаклю «Эмігранты», які ставіць паводле знакамітай аднаактавай п'есы Славоміра Мрожэка акторка і былая салістка гурту «Naka» Анастасія Шпакоўская. У спектаклі гучыць рэп пра рабства, алкаголь цягнецца як мёд, а фінальная рэпліка «Не ўсё яшчэ згублена…» разрываецца істэрычным рыкам. Спектакль граюць па-расейску. Прэмʼера «Эмігрантаў» адбудзецца ў Варшаве 25 кастрычніка.