Gistoryi

Працаваць прымушаюць катаваннямі. Што вядома пра скам-цэнтр у М'янме, дзе магла быць забітая беларуска

Скам-цэнтр
Скам-цэнтр падчас рэйду мясцовых сілавікоў у Камбоджы восенню 2025 года. Падобныя працуюць і ў М'янме. Фота: x.com/ChinaDailyAsia

Беларуска Вера К. знікла ў М'янме і не выходзіць на сувязь з 4 кастрычніка. Паводле некаторых паведамленняў, яна была забітая ў скам-цэнтры, а ейныя органы прададзеныя. «Белсат» разбіраўся, што гэта за цэнтры і чаму беларусам варта падбаць пра сваю бяспеку.