Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду, на якой абмяркоўваліся праекты прагнозных дакументаў налета. Палітык загаварыў пра працу эканомікі сёлета і пачаў ушчуваць чыноўнікаў за невыкананне зацверджаных раней прагнозаў. Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў каментары «Белсату» заўважыў, што планы на гэты год былі асуджаныя на правал, таму цяперашняе абурэнне – чарговы факт папулізму Лукашэнкі.