Свет аднаўляе здароўе пасля пандэміі, але Усходняя Еўропа – у ліку самых уразлівых зонаў. Беларусь уваходзіць у рэгіён, дзе мужчыны паміраюць амаль на дзесяцігоддзе раней за жанчын, а сярод моладзі расце смяротнасць ад самагубстваў і залежнасцяў.«Белсат» апавядае пра даследаванне, апублікаванае ў часопісе «The Lancet». Яно заснаванае на звестках «Global Burden of Disease Study» (GBD-2023) – найбуйнейшага дэмаграфічнага аналізу, які ахапіў 204 краіны і тэрыторыі за перыяд з 1950-га да 2023 года. Над ім працавалі больш за 14 тысяч даследнікаў з 160 краінаў пры падтрыманні Інстытуту паказнікаў і ацэнкі здароўя Універсітэту Вашынгтону (IHME).