Naviny

Толькі праз 27 гадоў беларусаў зраўнялі ў выбарчых правах з расейцамі

Галасаванне на выбарах у Беларусі з адкрытымі кабінкамі. Фота: БелТА
Галасаванне на выбарах у Беларусі з адкрытымі кабінкамі. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка ратыфікаваў дамову, паводле якой беларусы і расейцы могуць удзельнічаць у мясцовых выбарах у суседняй краіне. Але ў Беларусі грамадзяне РФ мелі такое права яшчэ з канца 1990-х, чаго не скажаш пра беларускіх грамадзянаў у Расеі.