Пра існаванне гарбуза большасць людзей узгадвае толькі на Гэлаўін, калі гарбузы з’яўляюцца паўсюль, куды б вы ні пайшлі. Але ж гарбуз бывае вельмі смачным і выкарыстоўваецца не толькі ў якасці свяцільніка. «Белсат» сабраў рэцэпты, якія прымусяць вас закахацца ў гэтую гародніну: для адных спатрэбяцца паўгадзіны вольнага часу і падручныя сродкі, для іншых – цярплівасць ды індыйскія спецыі.