Naviny

Пайшоў з жыцця пісьменнік Алесь Палынскі. Ягоныя блізкія за кратамі і ў эміграцыі

Алесь Палынскі
Пісьменнік Алесь Палынскі. Фота з Facebook Алеся Палынскага

Пісьменнік Алесь Палынскі памёр 11 кастрычніка. Ягоная жонка цяпер за кратамі, а сын у эміграцыі, таму спачатку не было зразумела, хто зможа заняцца ягоным пахаваннем. Пра гэта паведаміў у сацсетках сын пісьменніка, музыка Ігар Палынскі.