13 кастрычніка а 20-й па беларускім часе на платформе Steam стане даступна дэма-версія стратэгічнай гульні «Systemic War» (Сістэмная вайна), у якой гульцы змогуць стаць непасрэднымі ўдзельнікамі гарачых сусветных канфліктаў і нават вырашыць іх. У дэма версіі будзе прадстаўлена невялікая частка кампаніі за Польшчу.