Naviny

Музей Яўгеніі Янішчыц спыніў існаванне пасля закрыцця школы, у якой вучылася паэтка

Шыльда на школе, у якой вучылася Яўгенія Янішчыц з 1963-га да 1966 года. Фота: Аксана Спрынчан / Facebook
Шыльда на школе, у якой вучылася Яўгенія Янішчыц з 1963-га да 1966 года. Фота: Аксана Спрынчан / Facebook

У Пінскім раёне знік музей, прысвечаны паэтцы Яўгеніі Янішчыц. Раней ён дзеяў у школе ў вёсцы Парэчча, дзе пісьменніца вучылася ў старэйшых класах, але пасля закрыцця школы экспанаты сталі нікому не патрэбныя.