Былы палітвязень і радыйшчык Антон Бяляеў прафесійным голасам вядоўцы, сагрэтым варшаўскай кавай, распавядае нам, як яго звальняў з «Радыё АНТ» цяперашні міністр інфармацыі, а на той момант кіраўнік АНТ Марат Маркаў і як – ужо пасля прысуду (3 гады «хатняй хіміі») – Антон штодзень стаяў у курылцы на вуліцы Камуністычнай і паплёўваў у бок прапагандыстаў Тура і Азаронка, якія «намотвалі колы вакол тэлевежы». Але пачынаем з жадання дабрацца да Ізраілю.
Gistoryi
«Гэта радзіма павінна сумаваць па нас, а не мы па ёй». Былы радыёвядоўца і палітвязень Антон Бяляеў – пра Беларусь, нашпігаваную камерамі назірання