Беларусы займаюць другое месца сярод замежнікаў у Польшчы (пасля ўкраінцаў), якія просяць міжнароднай абароны. «Белсат» паразмаўляў з тымі, хто падаваўся на міжнародную абарону цягам апошняга года. Як гэта адбываецца, ці сапраўды там цяпер вялікія чэргі, як запісацца хутчэй – праз паход у офіс ці праз электронны запыт – і якія наступствы можа мець «замарожванне» тэрмінаў разгляду.