З 12 кастрычніка ў Еўразвязе пачнецца паэтапнае ўкараненне лічбавай сістэмы кантролю за перасячэннем знешніх межаў – Entry/Exit System (EES). Яна заменіць штампы ў пашпартах і ўвядзе рэгістрацыю біяметрычных дадзеных падарожнікаў. Новыя правілы распаўсюдзяцца на ўсіх грамадзянаў трэціх краінаў, уключаючы беларусаў, якія здзяйсняюць кароткатэрміновыя паездкі ў краіны Шэнгенскай зоны. «Белсат» распавядае, як будзе працаваць новая сістэма, навошта яна патрэбная, а каго не закране – і што заменіць штамп у пашпарце.
Naviny
ЕЗ пераходзіць на лічбавы кантроль межаў. Што зменіцца для беларусаў з 12 кастрычніка