Чытаю чарговыя навіны з міжнародкі, і зноў становіцца сумна. Польшча абмяркоўвае, як менавіта ўскладніць працэс атрымання грамадзянства (сярод прапановаў – патрабаваць даведку аб адсутнасці крымінальных справаў на радзіме); Латвія адмяніла нерэгулярнае аўтобуснае спалучэнне з Беларуссю і працягвае прыдумваць, як бы адмяніць яшчэ і рэгулярнае; Літва скараціла ахову Ціханоўскай, што, вядома, не столькі рашэнне адносна канкрэтнай асобы, колькі працяг палітыкі «вам усім тут не радыя, сыходзьце».