Shuflyadka

Да 15 гадоў чакання, мова на ўзроўні «С1» і забарона для ўкраінцаў: як польскія палітыкі прапануюць зрабіць больш жорсткімі правілы атрымання грамадзянства

Польскі пашпарт. Фота: PAP
Польскі пашпарт. Фота: PAP

Ужо ў найбліжэйшы час польскі Сейм можа разглядзець адразу тры законапраекты аб унясенні змяненняў у закон аб грамадзянстве. Акрамя ініцыятывы прэзідэнта Караля Наўроцкага, якая шырока абмяркоўваецца, аб падаўжэнні тэрміну чакання грамадзянства да 10 гадоў, свой асобны праект анансавалі ўчора дэпутаты найбуйнейшай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць». Свае змены ў закон аб грамадзянстве рыхтуе і польскі ўрад. Нашы калегі з «Вот Так» распавядаюць, што можа чакаць замежнікаў, якія жадаюць стаць грамадзянамі Польшчы.