19-гадовы Зміцер Стагурскі ўвесну 2025 года ўцёк ад рэпрэсіяў з Беларусі ў Грузію. Там спрабаваў атрымаць польскую, нямецкую візу і нават візу Вялікай Брытаніі, аднак паўсюль атрымаў адмовы. Тады ён паляцеў транзітам праз Польшчу, дзе папрасіў прытулку. У адказ маладзёна затрымалі і размясцілі ў ахоўваны цэнтр для замежнікаў у Лешнаволі, дзе беларус застаецца дасюль. Ён скардзіцца на пагаршэнне стану здароўя і адсутнасць медычнай дапамогі. «Белсат» пагутарыў са Змітром пра ягоную сітуацыю.
Gistoryi
Беларус трапіў у закрыты цэнтр для замежнікаў у Польшчы і скардзіцца на адсутнасць медычнай дапамогі