Naviny

Офіс Ціханоўскай перайшоў на дыстанцыйную працу

img
Святлана Ціханоўская і ейны дарадца Дзяніс Кучынскі каля Сейму Літвы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: tsikhanouskaya.org

Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі паведаміў, што ў звязку з пастановаю літоўскіх уладаў Офіс Ціханоўскай перайшоў на дыстанцыйны фармат працы. Фізічна ў офісе засталася толькі частка неабходнай аперацыйнай каманды.