Якаў Шафарэнка не з тых палітвязняў, чые імёны на слыху. Ягонага партрэта не насіла з сабою Святлана Ціханоўская, ягонай фатаграфіі не вывешвалі на стэндах Еўрапарламенту. Ён адзін з тых дзясяткаў тысяч затрыманых пасля жніўня 2020 года і адзін з тысячаў, хто правёў за кратамі амаль пяць гадоў – «за нашу і вашу свабоду». Менавіта таму «Белсат» паразмаўляў з тым, за кім не стаяць медыі, прафсаюзы і сацыяльныя сеткі: са звычайным чалавекам, які верыў, спадзяваўся, вытрымаў і не зламаўся.
Gistoryi
Ягонае імя ведаюць нямногія, але гэта партрэт тысячаў: інтэрв'ю з былым палітвязнем Якавам Шафарэнкам