6 кастрычніка распачаўся візіт у Парыж (Францыя) лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай. Там яна мае ўзяць удзел у трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў за дэмакратычную Беларусь і сустрэцца з французскімі палітыкамі. Дэталі візіту «Белсату» раскрыў галоўны дарадца дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка.