Kamentar

Мельнікава не абавязкова агентка КДБ, яна можа быць ахвярай – рэдактар «The Insider»

Анжаліка Мельнікава на канферэнцыі «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 3 жніўня 2024 года. Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / flickr.com
Анжаліка Мельнікава на канферэнцыі «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 3 жніўня 2024 года. Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / flickr.com

З сакавіка невядома, дзе спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Былая польская контрвыведніца заявіла, што Мельнікава была агенткай КДБ і ў Польшчы «выконвала заданне». Расследавальнік «The Insider» не бачыць сведчанняў пра гэта – і не выключае, што Мельнікава цяпер можа быць не ў Беларусі.