Беларуская міліцыя заклікала ахвяраў і сведкаў злачынстваў серыйнага маньяка, які гвалціў і забіваў яшчэ ў 1990-х гадах і надоечы быў нарэшце затрыманы, звяртацца ў праваахоўныя органы і распавядаць свае гісторыі, якія могуць быць яшчэ невядомыя следству. Як паведамляе МУС, у гэтай справе да міліцыянтаў ужо прыйшлі 16 жанчын.