У Менску 6 кастрычніка адбыліся перамовы паміж уладамі Беларусі і арабскага Аману з берагоў Персідскай затокі. Гаворыцца пра дасягнутыя дамоўленасці і гістарычныя вехі, але ўсё гэта не адпавядае таму, што насамрэч адбываецца ў эканоміцы паміж краінамі. Эксперты мяркуюць, што гэтымі гучнымі заявамі ўсё ў рэшце і абмяжуецца.