Naviny

Былая афіцэрка контрвыведкі Польшчы: Мельнікава і да эміграцыі супрацоўнічала са спецслужбамі Менску 

img
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Такую думку ў эфіры тэлеканалу «TVP Info» 5 кастрычніка выказала маёр контрвыведкі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў адстаўцы, супрацоўніца факультэту міжнародных адносінаў Беластоцкага ўніверсітэту Анна Грабоўска-Сівец.