Адзін з беларускіх фермераў толькі праз Канстытуцыйны Суд здолеў даказаць, што падатковая незаконна патрабуе ад яго аплаты падатку за апошнія 10 гадоў. Вось толькі гэта зусім не азначае, што падатковая верне грошы іншым пацярпелым, якія не спрачаліся і заплацілі незаконны падатак, удакладніў 3 кастрычніка міністр падаткаў і збораў Дзмітрый Кійко.