У прыродзе самыя цяжкія выпрабаванні дастаюцца самкам: цяжарнасць, роды, клопат пра нашчадкаў. Але самцам часам таксама не шанцуе. Эвалюцыя нібы з іх паздзекавалася: хтосьці памірае адразу пасля спарвання, хтосьці назаўжды раствараецца ў целе партнёркі, хтосьці высільвае сябе ў смяротных баях. Іхнае жыццё кароткае, пакутлівае і поўнае ахвяраў.І гаворка не толькі пра насельнікаў далёкіх мораў або гарачых пустэльняў. Нават у беларускіх лясах разгортваюцца трагедыі. «Белсат» сабраў 10 гісторыяў, у якіх быць самцом азначае пакутаваць.