Беларусі другая атамная станцыя не патрэбная, але для Аляксандра Лукашэнкі гэта магчымасць падштурхнуць рост эканомікі за кошт расейскага крэдыту на яе. Праўда, за такі крэдыт давядзецца заплаціць не толькі адсоткі. Такім меркаваннем падзяліўся ў эфіры «Раніцы з «Белсатам» эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.