Naviny

Колькасць беларусаў, якія жывуць у Літве, працягвае зніжацца дзявяты месяц запар

Від на жыхарства (ВНЖ) у Літве
Від на жыхарства (ВНЖ) у Літве. Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Iekšlietu Ministrija / Twitter

Колькасць беларусаў з дзейным відам на жыхарства ў Літве працягвае змяншацца: за дзевяць месяцаў 2025 года яна скарацілася амаль на 6300 чалавек і на пачатак кастрычніка склала крыху больш за 51 тысячу. Пры гэтым беларусы застаюцца другою паводле колькасці групаю замежнікаў у краіне пасля ўкраінцаў.