Naviny

Два дні і кантроль КДБ: змяніліся правілы службовых камандзіровак

Аэрапорт
Аэрапорт. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Briana Tozour / Unsplash

Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ, што скіраваны на «дасягненне максімальнага эканамічнага эфекту ад службовых камандзіровак за мяжу работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў». Сёння, 3 кастрычніка, дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. «Белсат» яго вывучыў і расказвае самае цікавае.