Shuflyadka

Колькі каштуе ДНК беларуса: «генетычны пашпарт» паміж медыцынай і рызыкаю кантролю

Каб атрымаць генетычны пашпарт, трэба здаць тэст ДНК
Каб атрымаць генетычны пашпарт, трэба здаць тэст ДНК – напрыклад, мазок з унутранага боку шчокі. Яго бяруць ватовымі палачкамі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Mufid Majnun / Unsplash

На нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Акадэміі навук прэзентавалі праект «генетычнага пашпарта» і назвалі яго адным з самых перспектыўных інструментаў у медыцыне. Прадстаўнікі НАН сцвярджалі, што такі пашпарт можа дапамагчы выявіць індывідуальныя генетычныя рызыкі і выбудаваць маршрут да здароўя. «Белсат» пастанавіў разабрацца, што такое «генетычны пашпарт», колькі ён каштуе ў Беларусі і як падобныя праекты развіваюцца ў іншых краінах.