Сілавікі заяўляюць, што затрымалі маньяка, якога шукалі амаль 30 гадоў, праверыўшы звыш 100 тысяч чалавек. Падазраваным назвалі 53-гадовага працаўніка магілёўскага прадпрыемства. Кажуць, яго вымусілі прызнацца пад ціскам доказаў.