Naviny

Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут перанёс аперацыю на скуры ў турэмным шпіталі

Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года. Фота: БелТА

Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс у інтэрв’ю польскаму выданню «Newsweek» распавяла пра сур’ёзныя праблемы са здароўем у Анджэя Пачобута, з якім яна сустрэлася ў калоніі 23 верасня.