У сераду, 1 кастрычніка, украінскія тэлеграм-каналы паведамілі, што ў бок Польшчы ляцяць «шагэды», у адказ на што ў паветра былі паднятыя польскія знішчальнікі. Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы заявіў, што ніякай актыўнасці авіяцыі не было.