Служба вонкавай разведкі (СВР) Расеі 30 верасня выступіла з заявай, у якой абвінаваціла Украіну ў рыхтаванні правакацыі з удзелам беларускіх і расейскіх добраахвотнікаў ЗСУ на тэрыторыі Польшчы. Аднак, апытаныя «Белсатам» эксперты мяркуюць, што такім чынам РФ можа рыхтаваць уласныя правакацыі на тэрыторыі краінаў Еўразвязу.