Камітэт дзяржкантролю прааналізаваў, як чыноўнікі змагаюцца з даўгабудамі, і прыйшоў да высновы: усе неабходныя захады не прынятыя. За першае паўгоддзе ўлады разабраліся з 58 ранейшымі даўгабудамі і не дагледзелі, як з'явіўся 451 новы. Пра гэта ідзецца ў дакуменце, што «Белсату» перадала арганізацыя «BELPOL».