Ірына Слаўнікава, былая палітзняволеная журналістка, вывезеная з Беларусі 11 верасня, у праграме «Раніца з «Белсатам» падзялілася, як уладкаваны побыт ІЧУ на Акрэсціна і ў калоніях, пра ўзаемадапамогу і правілы, якія дапамагалі выжыць без самых неабходных чалавеку рэчаў.
Naviny
«Майка замяняла мне ручнік, а зубы чысціла пальцам з мылам». Былая палітзняволеная Ірына Слаўнікава пра ўмовы ў беларускіх СІЗА і калоніях