Naviny

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб дапамозе ўкраінцам, што закранае і беларусаў

Караль Наўроцкі
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Mikołaj Bujak/ KPRP / / Twitter

Увечары 26 верасня прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў закон пра дапамогу ўкраінцам, які апошнім часам шмат абмяркоўваўся ў грамадстве. Сярод іншага, дакумент уносіць абмежаванні ў выплатах дапамогі на дзяцей памерам 800 злотых не толькі для ўкраінцаў, але і для ўсіх замежнікаў у краіне.