Польшча гатовая прыняць і легалізаваць 13 беларускіх палітвязняў з апошняй хвалі вызвалення, якія гвалтоўна вывезлі ў Літву. Да іх не будзе ўжывацца Дублінскі рэгламент, паведаміў выданню «Позірк» намеснік Святланы Ціханоўскай, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.