Украіна апошнім часам узмацніла атакі на нафтавую інфраструктуру Расеі, у розных рэгіёнах краіны раз-пораз паведамляюць пра дэфіцыт бензіну на аўтазапраўках. Пры гэтым эканамічная статыстыка не паказвае росту паставак паліва з Беларусі ў Расею. «Белсат» спытаў экспертаў, чаму Менск не ратуе «старэйшага брата», у якога гараць нафтазаводы.