Naviny

«Занадта часта разыходзімся ў меркаваннях». Сяргей Ціханоўскі патлумачыў, чаму прымусіў жонку адмяніць інтэрв'ю CNN

img
Святлана і Сяргей Ціханоўскія падчас прэс-канферэнцыі з удзелам шасці палітвязняў, вызваленых 21 чэрвеня. Вільня, Літва. 22 чэрвеня 2025. Фота: Белсат. Фота:

24 верасня Сяргей Ціханоўскі націснуў на Святлану Ціханоўскую, каб яна працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку замест тэрміновага інтэрв'ю CNN. 25 верасня ён апублікаваў адкрыты ліст, дзе патлумачыў свае паводзіны.