У ноч на 25 верасня Польшча адкрые мяжу з Беларуссю, і гэтая пастанова зрабілася такой жа раптоўнай, як і загад закрыць пераходы. Аналітыкі казалі: Варшаве будзе цяжка «адкруціць назад» без відочных крокаў Менску, але пакуль выглядае, што ўлады суседняй краіны не дамагліся аніякіх саступак. Ці ўсё ж бакі пра нешта дамовіліся?