Naviny

Міністр унутраных справаў Польшчы падпісаў распараджэнне аб адкрыцці мяжы з Беларуссю

Пераход «Тэрэспаль – Берасце»
Пераход «Тэрэспаль – Берасце» на польска-беларускай мяжы. 26 жніўня 2022 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Міністр унутраных справаў і адміністравання Польшчы Марцін Кервіньскі ў аўторак, 23 верасня, падпісаў распараджэнне аб аднаўленні памежнага руху з Беларуссю. Раней адкрыццё мяжы, якое адбудзецца апоўначы 25 верасня, анансаваў прэм’ер-міністр Дональд Туск.