Naviny

У Мазыры сілавікі не адпускаюць на аперацыю палітзняволеную, хворую на рак

Мазырскі гарадскі анкадыспансер
Мазырскі гарадскі анкалагічны дыспансер, каля якога 25 чэрвеня была затрыманая Ірына Левіна. Фота: freeway.by

Маці чатырох дзяцей, 38-гадовая жыхарка Мазыра Ірына Левіна, застаецца пад падпіскай аб нявыездзе ў рамках палітычна матываванай крымінальнай справы. Жанчына не можа атрымаць ад следчага дазвол на выезд у Менск, каб зрабіць аперацыю, ад якой залежыць ейнае жыццё.