Даследчы цэнтр BEROC расказаў, як спрацавала эканоміка ў жніўні. Выратавала сельская гаспадарка: без яе росту амаль не было. Пры гэтым прамысловасць пайшла ў мінус і працуе на склад, а гэтак званы інфляцыйны навес (паказнік таго, як бы выраслі цэны без дзяржаўнага кантролю) – павялічыўся.