Пасля таго як 11 верасня з беларускіх турмаў былі вызваленыя і вывезеныя ў Літву 52 вязні, з іх – 40 палітзняволеных беларусаў, фонд салідарнасці «BYSOL» абвесціў тэрміновы збор на 50 тысяч еўраў на падтрыманне гэтых людзей. За некалькі дзён сабралі нашмат больш – 111 297 еўраў (на дзень 22 верасня). Прадстаўнік фонду Зміцер Ягораў апавёў «Белсату», як будуць размеркаваныя гэтыя грошы.