Naviny

Былы палітвязень Павел Мажэйка: «Нашая місія – зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю»

Павел Мажэйка
Былы палітвязень Павел Мажэйка на волі. Фота: hrodna.life

Журналіст, грамадскі актывіст, былы палітычны вязень Павел Мажэйка, які выйшаў на волю 11 верасня разам з іншымі палітычнымі вязнямі з дапамогаю ЗША, апавёў у праграме «Раніца з «Белсатам» пра першыя прыемныя ўражанні на волі, а таксама падзяліўся думкамі пра становішча палітзняволенага палітыка Міколы Статкевіча, якога таксама мелі вывезці ў Літву, але той адмовіўся.