Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен паведаміла пра заканчэнне працы над 19-м пакетам санкцыяў супраць Расеі. Абмежаванні маюць закрануць нафтавы, газавы і банкаўскі сектар. Што праўда, санкцыі яшчэ мусіць зацвердзіць Рада ЕЗ і нельга выключаць чарговага супраціву «сяброў Масквы» – Вугоршчыны і Славаччыны.